Группа Aviatar

Год основания: 2010
Стиль: Rap, Hip-Hop
Состав: Aviatar and RedLine Studio
Контакты: http://vkontakte.ru/id123346329
История:

Беларусам Богам дадзена мілагучнае роднае слова – беларуская мова. Чаго мы цураемся? Чэхі, Палякі, Немцы, Нарвежцы – кожны з гэтых народаў ужо стварыў сваю нацыянальную школу Хіп-Хапу. Чаму мы, Беларусы, па сённяшні день працуем на агульнарасейскую. У нас ёсьць свая дзяржава. Калі ў мяне пытаюць, чаму я чытаю па-беларуску, я кажу і казаць буду:
—  Я Беларус! І мова мая Беларуская! Я па-беларуску размаўляў, размаўляю і гаварыць буду!  Я на сваёй зямлі, у сваім горадзе, сярод сваіх людзей!
Беларускамоўны Хіп-Хап – Прэсціжны Хіп-Хап. Чытаць і пісаць па-беларуску, для Нас,  Беларусаў, гэта сьвяты абавязак. Гэта місія кожнага з нас на нашай зямлі! Зямля, аб якой мы не будзем клапаціцца, не будзе нашай!
Я Aviatar. Я Беларускі рэп выканаўца. Хіп-Хап – гэта  мой Агульны кірунак. Рэп – гэта адзін з кірункаў Хіп-Хапу.  Ніколі не называў, і ня буду называць Хіп-Хап,  Гіп-Гапам, і Спадарству не раю. Брэнд  Хіп-Хапу належыць да бацькоў заснавальнікаў, і мы як удзячныя нашчадкі не маем права змяняць яго!
Паважаюць толькі моцных! Моц народнага духу – у яго мове! Моцныя нацыі – маюць уласныя добра развітыя мовы, якімі карыстаюцца, слабыя нацыі іх не маюць. Мы моцная нацыя! І мы ўжо давялі гэта!
За Нашу і Вашу Свабоду!

Фото

Видео

Стена

Имя:

Е-mail:

Сообщение:

Aviatar

Год основания: 2010 Стиль: Rap, Hip-Hop