
Год заснавання: 2003
Cтыль: РОК
Склад гурта:
Вольга Андрэева – вакал, гітара
Марына Шэф – гітара, сола
Павал Кухто – бубны
Галя Сандова – віяланчэль
Арцём Новікаў – бас-гітара
Кантакт з гуртом:
Тэлефон:+37529 711 60 56
e-mail: indra2003@tut.by
сайт: indra2003.com
http://indra2003.do.am/
- першы наш сайт
http://www.rockgeroy.ru/view/groups/11691.html
- INDRA на праекце «Рок-герой»
http://www.myspace.com/indra2003
- INDRA на MySpace
http://www.realmusic.ru/indra/
- INDRA на RealMusic
http://generation.by/doc15-16.html
- INDRA на GENERATION.BY
http://vkontakte.ru/club3805894
- старонка гурта ВКонтакте
http://www.vseti.by/club1163
- старонка гурта ВСети
http://belarusy.by/INDRA/
- старонка гурта на BELARUSY.BY
RUnetMusic
- старонка гурта
Гісторыя Гурта
Гурт INDRA ўтварыўся ў 2003 годзе. Датай народзінаў можна лічыць 29 лістапада.
На першым сваім выступленні (фестываль АНТИСПИД 2003) гурт быў вызначаны, як Адкрыццё года. На фестывалі РОК_КОЛА 2004 гурт атрымоўвае узнагароду – за лепшы вакал, а ужо на фестывалі РОК-КОЛА 2005 займае 3-яе месца. На працягу свайго існавання INDRA ўдзельнічае ў шматлікіх гарадскіх , абласных і рэспубліканскіх фестывалях (“Песні юнацтва нашых бацькоў”, “Моладзевы прарыў”, “Басовішча”, “РОК-КОЛА”). Напрыканцы 2006 года гурт прымаў удзел у інтэрнет конкурсе ЗВАРОТНЫ АДЛІК 2006, арганізаваным Еўрапейскім Радыё для Беларусі, дзе паводле інтэрнет-галасавання стаў пераможцам і атрымаў ў якасці ўзнагароды запіс альбома. У пачатку 2007 года гурт запісвае свой дэбютны альбом – “СОНЦАВАКОЛ” на студыі REMBRANDT ў Польшчы, у горадзе Беластоку. У сакавіку і ліпені INDRA прэзентуе альбом у Полацку,Віцебску і Менску. У чэрвені 2007 года гурт удзельнічае ў фестывалі “Басовішча-2007”. У канцы 2007 года гурт адраджае гарадскі фэст АнтыСнід у горадзе Полацку. У красавіку 2008 года праводзіць Live in Rock, свой другі фэст для беларускмоўных калектываў – НОЧ ВАЎКАЛАКА. У чэрвені 2008 гада адчыняе на базе гарадскога палаца культуры рок-клуб. Удзельнічае ў фэстах Амбасовішча і Дні культуры Індыі ў Віцебску, а таксама рок-канцэртах і фэстах, арганізаваных сваімі сіламі – LIVEinROCK, ЭКА-ФЭСТ у горадзе Полацку. У канцы кастрычніка удзельнічае ў праекце – «Жженский дзень» у клубе Гудвін, арганізаваным гуртом NAKA.
Зараз гурт працуе над другім альбомам.
Новости группы

