Группа Кашлаты Вох

Год заснавання: 2006

Cтыль: ФОЛК-ПАНК

Склад гурта:

Васіль Саковіч — дуда, ударныя, блок-флейта, мандаліна, вакал
Вячка Красулін — дуда, вакал, блок-флейта, ударныя, варган
Віталь Касавец — бас-гітара, ударныя, вакал
Пеця Слуцкі — электрагітара)
Назар Грабёнкін — ударныя, перкусія

Кантакт з гуртом:

Тэлефоны:
+375 29 156 03 13
+375 29 663 23 78
+375 29 779 09 18
e-mail: kashlatyvoh@gmail.com
сайт: http://kashlatyvoh.ucoz.net/
УКантакце: http://vkontakte.ru/club3583181
ЖЧ: http://community.livejournal.com/kashlatyvoh/

Гісторыя Гурта

Пачаткам існавання гурта прынята лічыць 26 снежня, калі мы вырашылі граць утраёх (Стась Чавус, цяпер гурт Сахор; Васіль Саковіч і Вячка Красулін). Гралі тады беларускія і заходнееўрапейскія фальклорныя творы. Лабалі як трыо да ліпеня 2008 года, часам разам з сесійнымі музыкамі. Потым з-за непаразуменняў Стась пакінуў гурт. Наступіў творчы адпачынак, пасля якога мы распачалі пошукі новага гучання з сесійнымі музыкамі. У лістападзе 2008 адбылася першая спроба злучэння гітарнай і дудовай музыкі. Пасля мы вярнуліся да акустыкі, хаця не адмовіліся ад сваёй новай ідэі. У сакавіку 2009 года мы набралі музыкаў дзеля выступа ў электрычным фармаце на Дударскім фэсце’09. Пасля гэтага ізноў наступіла зацішша, звязанае з пастаяннай праблемай адсутнасці ідэйных музыкаў. У жніўні да асноўнага склада гурта далучыўся Віталь Касавец (таксама гурт Testamentum Terrae) і толькі ў верасні 2009 года мы пачынаем працу над новым матэрыялам. Выступам на Калядным фэсце’09 мы вярнуліся да вялікай сцэны і абверглі ўсе чуткі наконт нашае творчай імпатэнцыі. ave DEATH GOP!! «Лебедзь, яйкі, барада — палучаецца дуда!» — дэвіз гурта.

Дыскаграфія:
DVD Дуды Юр’я зімовага (рэліз люты 2008)
CD-R Demos 2007\2008 (рэліз верасень 2008)
CD-R Live (Dudarsky Fest 2009) — promo (рэліз травень 2009)
CD VA Neuro Dubel 3bute (2010)

  • Новости группы

Фото

Треки

Видео

Стена

Имя:

Е-mail:

Сообщение:

Кашлаты Вох

Год заснавання: 2006 Cтыль: ФОЛК-ПАНК