
Год основания: 1991
Стиль: импровизационная музыка
Состав:
Леанід Нарушэвіч – лідэр гурта, гітара
Віктар Сямашка – духавыя інструменты
Уладзімер Краўчанка – бубны
Контакты:
mishkin@list.ru
myspace.com/knyazmishkin1
facebook.com/leonid.narushevich
http://www.youtube.com/mishking11
История(о себе)
Гурт інтуітыўнай імправізацыі Князь Мышкін вітае вас!
Князь Мышкін як гурт, аб’яднанне аднадумцаў, творчая музычная лабараторыя існуе на Беларусі і сусветнай культурнай прасторы амаль два дзесяцігоддзі пад кіраўніцтвам лідэра Леаніда Нарушэвіча. Пачатак жыцця гурта быў пакладзены на пры канцы ХХ стагоддзя (1991 г.).
Мэта творчасці у Князь Мышкін –стварэнне з дапамогаю інтуітыўнай імправізацыі музычных замалёвак, палоцен рознай даўжыні (ад 10 хвілі да 2 гадзін), якія нараджаюцца непасрэдна пад час сумеснага выступу. Музыкі імкнуцца пазбегнуць стандартаў, рокавых, джазавых, электронных, акадэмічных і этнічных клішэ, якія, на іх агульную думку, з’яўляюцца путамі для творчасці. Аднак гэта зусім не значыць, што энергетыка гэтых жанраў не прысутнічае ў выступах гурта, як раз наадварот. Менавіта таму сярод аўдыторыі, сяброў каманды ёсць прыхільнікі ўсіх пералічаных вышэй музычных накірункаў. Да таго ж гурт Князь Мышкін ніколі не адыходзіў ад сваіх каранёў, а на выступах і шматлікіх запісах можна адчуць непаўторны беларускі каларыт.
Вынік творчасці гурта на сённяшні дзень – каля двух дзесяткаў альбомаў, якія былі запісаны як ў студыйных умовах, так і непасрэдна пад час канцэртаў і разнастайных акцый, фестываляў, прэзентацый і хэпененгаў.
За доўгі час ў калектыве прымалі ўдзел шмат таленавітых музыкаў з разнастайных гуртоў (Зартипо, Troica, Плато, Кузнец и Семаня, Нагуаль, Alissid Jazz), якія раней ці пазней упісалі сваё імя ў культурную музычную прастору.
Непаўторны стыль Князя Мышкіна, энергетыку інтуітыўнай імправізацыі на выступах неаднаразова адзначалі айчынныя і замежныя крытыкі, і нават людзі і музыкі, якія не з’яўляюцца прыхільнікамі гэтага стылю, вымушаны прызнаць адметнасць і непаўторнасць падыходу да стварэння музычнага палатна.
Усё гэта дазволіла групе выдаваць свае запісы на замежных і айчынных лейблах (амерыканскі “Wood Records”, расійскія “Geometria”, “Acazia”, “Яйцеклетка” беларускі “Ковчег”), прымаць удзел у разнастайных міжнародных фестывалях (“СыРок”у Маскве, “Скиф-5” у Санкт-Пецярбургу , Alternativa у Празе i Маскве, UnSound у Мінску і інш.)
Для Князя Мышкіна не прадстаўляе цяжкасці агучыць кінапастаноўку, спектакль, перформанс альбо мастацкую выставу, дадаць да матэрыяльнага мастацтва гукавую атмасферу.
Новости группы
- 20 марта 2011 «Князь Мышкин» празднует юбилей

