Группа СПРАТ

Год стварэньньня: 2006
Стыль: кантры-кор
Склад:
Сянько Зміцер – (голас, гітара)
Прымак Зміцер – бас-гітара
Меляшчук Максім – гітара
Слізюк Аляксей – бубны

Сувязь с намi:

сайт: www.sprat.name

Гiсторыя

Гурт «Спрат» – беларускамоўны ад пачатку свайго заснаваньня. Першым значным вынiкам творчасьцi гурта стала выданьне пры канцы 2007 году дэбютнай кружэлкi пад назвай «Не чакай». Стылiстыку калектыву вызначыць ня надта проста, у альбоме прысутнiчаюць у розных прапорцыях i яскравыя цяжкiя рыфы, i мэлядычна-прывабны рок, i грандж, апрача таго фолькавыя матывы. Як жартуюць некаторыя, гурт грае ў стылi кантры-кор. Падчас сваiх выступаў гурт заўсёды iмкнецца да выразнага i якаснага, рашучага ды своеасаблiвага магутна-шчыльнага альтэрнатыўнага гучаньня, не пазбаўленага таксама як душэўнасьцi ды шчырай сэнтымэнтальнасьцi, так i адмысловай жартаўлівасьці.

У 2009 годзе выйшаў міні-альбом «На плынях вясны», які можна спампаваць на сайце гурту ці паслухаць вось тут-) дарэчы – галасуйце за песні, нам патрэбна ведаць вашу думку!

У дадзены момант актыўна рыхтуецца новая праграма і па хуткiм часе плянуецца запiс другога паўнацэннага альбома.

  • Новости группы

Фото

  • СПРАТ-180

Видео

Стена

Имя:

Е-mail:

Сообщение:

Senia 17 июня 2010 в 12:02

дадайце кавэр Спрата ў аудыёзапісы. Спампаваць можна на сайце sprat.name

Senia 17 июня 2010 в 12:08

там на сайце і відэа можна пампаваць

admin 18 июня 2010 в 9:17

Кавер дадалі, але не здолелі спампаваць відэа. Калі ласка, калі вы жадаеце дадаць відэа, дашлiце яго на пошту сайта

СПРАТ

Год стварэньньня: 2006 Стыль: кантры-кор